Aniola (aniol) wrote in galiarda,
Aniola
aniol
galiarda

31.03.2010 – Дударская вечарына ў стылі фольк-мадэрн

31.03.2010 – Дударская вечарына ў стылі фольк-мадэрн

31 сакавіка а 19.00 ў кавярні “Бастыён” (вул. Валгаградская, 35) адбудзецца самая незвычайная вечарына “Дударскага клуба” – у стылі фольк-мадэрн.

Дуда - адзін з самых старажытных беларускіх інструментаў, асвечаны тысячагадовай мясцовай традыцыяй. Яна і сёння актыўна выкарыстоўваецца разнастайнымі гуртамі, незалежна ад стылю і напрамкаў. Таму асноўная ідэя наступных сустрэч Дударскага клуба - паказаць дударскую традыцыю Беларусі ў мадэрновым прачытанні. Такім чынам, “Дударскі клуб” пачынае серыю вечарын, прысвечаных падрыхтоўцы да “Дударскага фэсту”, галоўнай тэмай якога ў гэтым годзе стане фольк-мадэрн.

Для вас граюць: Зміцер Сасноўскі, Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Яўген Барышнікаў і інш. Таксама вас чакаюць джэм-сэйшны з удзелам асобных музыкаў гуртоў “Стары Ольса”, “Testamentum terrae”, “ЛітвінТроль”, “Galiarda”, “Келіх кола” і інш. Танцавальная падтрымка ад гурта “Гістрыён”. Покліч гэтага дня: “Псіха-Дуда-Драйв!”

!!! УВАГА !!! Квіток за 7.000 б.р. дазваляе выбраць у бары любы напой на гэтую суму. У выніку ўваход вольны – Вы траціце грошы толькі на сябе!

Кантакты:
+375 29 66-36-879 (Зміцер Сасноўскі)
Замова столікаў:
+375 17 280-17-67 (Павел)

-------------
Дударскі клуб vkontakte:
http://vkontakte.ru/club2038901

Сустрэча vkontakte:
http://vkontakte.ru/event16584451
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments