Aniola (aniol) wrote in galiarda,
Aniola
aniol
galiarda

10.03.2010 – першая веснавая вечарына “Дударскага клуба”

10.03.2010 – першая веснавая вечарына “Дударскага клуба”

10 сакавіка а 19-й гадзіне вечарына “Дударскага клуба” ў кавярні “Бастыён” (вул. Валгаградская, 35; 1 прыпынак ад ст. “Маскоўская”). Лепшыя беларускія дудары, нязмушаная атмасфера танцавальнай вечарыны ў стылі старабеларускай карчмы. Джым-сэйшэны і імправізацыйнае гранне музыкаў такіх гуртоў, як “Гальярда”, “Стары Ольса”, “Тэстаментум Тэррэ”, “Келіх кола” і інш. Вядучы вечарыны – кіраўнік гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі. Танцавальная падтрымка ад гурта “Гістрыён”. Сумаванне забаронена!!!

Увага! Квіток за 7.000 б.р. дазваляе выбраць у бары любы напой на гэтую суму. У выніку ўваход вольны – Вы траціце грошы толькі на сябе!

Кантакты:
+375 29 66-36-879 (Зміцер Сасноўскі)
Замова столікаў:
+375 17 280-17-67 (Павел)

---------
Дуда (валынка) на працягу многіх стагоддзяў была і застаецца самым міфалагізаваным традыцыйным інструментам беларусаў (даўніх ліцьвінаў). З канца 80-х гадоў ХХ ст. у Беларусі пашыраецца рух па вяртанню беларускай дуды. “Дударскі клуб” – творчае аб’яднанне беларускіх майстроў і музыкаў.
Аўтарамі ідэі выступілі майстры Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Зміцер Сасноўскі і Дзяніс Сухі. Ініцыятыва падтрымана гуртамі “Стары Ольса”, “Testamentum terrae”, “ЛітвінТроль”, “Гальярда”, “Келіх кола” і інш.

Дударскі клуб vkontakte:
http://vkontakte.ru/club2038901

Сустрэча vkontakte:
http://vkontakte.ru/event15910169
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments