You are viewing the community [info]galiarda

aniola

НАВІНЫ

Posted by [info]aniol on 2010.08.26 at 12:19
НАВІНЫ!!!!!

Віншуем нашую Анечку з нараджэннем дачкі!!!!

а таксама віншуем нас вось з гэтым:



Заходзьце на нашю старонку Вконтакте:
http://vkontakte.ru/club17588259

на старонцы можна паслухаць новыя запісы

31.03.2010 – Дударская вечарына ў стылі фольк-мадэрн

31 сакавіка а 19.00 ў кавярні “Бастыён” (вул. Валгаградская, 35) адбудзецца самая незвычайная вечарына “Дударскага клуба” – у стылі фольк-мадэрн.

Дуда - адзін з самых старажытных беларускіх інструментаў, асвечаны тысячагадовай мясцовай традыцыяй. Яна і сёння актыўна выкарыстоўваецца разнастайнымі гуртамі, незалежна ад стылю і напрамкаў. Таму асноўная ідэя наступных сустрэч Дударскага клуба - паказаць дударскую традыцыю Беларусі ў мадэрновым прачытанні. Такім чынам, “Дударскі клуб” пачынае серыю вечарын, прысвечаных падрыхтоўцы да “Дударскага фэсту”, галоўнай тэмай якога ў гэтым годзе стане фольк-мадэрн.

Для вас граюць: Зміцер Сасноўскі, Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Яўген Барышнікаў і інш. Таксама вас чакаюць джэм-сэйшны з удзелам асобных музыкаў гуртоў “Стары Ольса”, “Testamentum terrae”, “ЛітвінТроль”, “Galiarda”, “Келіх кола” і інш. Танцавальная падтрымка ад гурта “Гістрыён”. Покліч гэтага дня: “Псіха-Дуда-Драйв!”

!!! УВАГА !!! Квіток за 7.000 б.р. дазваляе выбраць у бары любы напой на гэтую суму. У выніку ўваход вольны – Вы траціце грошы толькі на сябе!

Кантакты:
+375 29 66-36-879 (Зміцер Сасноўскі)
Замова столікаў:
+375 17 280-17-67 (Павел)

-------------
Дударскі клуб vkontakte:
http://vkontakte.ru/club2038901

Сустрэча vkontakte:
http://vkontakte.ru/event16584451

10.03.2010 – першая веснавая вечарына “Дударскага клуба”

10 сакавіка а 19-й гадзіне вечарына “Дударскага клуба” ў кавярні “Бастыён” (вул. Валгаградская, 35; 1 прыпынак ад ст. “Маскоўская”). Лепшыя беларускія дудары, нязмушаная атмасфера танцавальнай вечарыны ў стылі старабеларускай карчмы. Джым-сэйшэны і імправізацыйнае гранне музыкаў такіх гуртоў, як “Гальярда”, “Стары Ольса”, “Тэстаментум Тэррэ”, “Келіх кола” і інш. Вядучы вечарыны – кіраўнік гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі. Танцавальная падтрымка ад гурта “Гістрыён”. Сумаванне забаронена!!!

Увага! Квіток за 7.000 б.р. дазваляе выбраць у бары любы напой на гэтую суму. У выніку ўваход вольны – Вы траціце грошы толькі на сябе!

Кантакты:
+375 29 66-36-879 (Зміцер Сасноўскі)
Замова столікаў:
+375 17 280-17-67 (Павел)

---------
Дуда (валынка) на працягу многіх стагоддзяў была і застаецца самым міфалагізаваным традыцыйным інструментам беларусаў (даўніх ліцьвінаў). З канца 80-х гадоў ХХ ст. у Беларусі пашыраецца рух па вяртанню беларускай дуды. “Дударскі клуб” – творчае аб’яднанне беларускіх майстроў і музыкаў.
Аўтарамі ідэі выступілі майстры Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Зміцер Сасноўскі і Дзяніс Сухі. Ініцыятыва падтрымана гуртамі “Стары Ольса”, “Testamentum terrae”, “ЛітвінТроль”, “Гальярда”, “Келіх кола” і інш.

Дударскі клуб vkontakte:
http://vkontakte.ru/club2038901

Сустрэча vkontakte:
http://vkontakte.ru/event15910169

17 лютага а 19-й гадзіне адбудзецца вечарына “Дударскага клуба” ў кавярні “Бастыён” (вул. Валгаградская, 35; 1 прыпынак ад ст. “Маскоўская”). Гучанне беларускай дуды (валынкі), іншых народных інструментаў, спевы і танцы, атмасфера сярэднявечнай карчмы (www.bastion.relax.by).

У праграме выступы асобных дудароў, а таксама музыкаў гуртоў “Стары Ольса”, “Тэстаментум Тэррэ”, “Келіх кола”, "Гальярда", "Кашлаты Вох", "Пераплут", "Сахор" і інш. Для жадаючых – бяскоштныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.

Увага! Квіток за 7.000 б.р. дазваляе выбраць у бары любы напой на гэтую суму. У выніку ўваход вольны – Вы траціце грошы толькі на сябе!

Кантакты:
+375 29 66-36-879 (Зміцер Сасноўскі)
Замова столікаў:
+375 17 280-17-67 (Павел)


Дударскі клуб vkontakte:
http://vkontakte.ru/club2038901

Сустрэча vkontakte:
http://vkontakte.ru/events.php?act=s&gid=15355058

окно
Posted by [info]ptica_serin on 2010.01.30 at 20:05
пару строк про маразулю)нёла рулит))
http://morhold.livejournal.com/343624.html

Previous 5